|
Вёска ў
Трабскім сельсавеце.
У сярэдзіне XIX ст. у
Трабскай воласці
Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1861 г. 18 рэвізскіх душ, адносілася
да Трабскага казённага таварыства. Паводле
перапісу 1897 г.,
6 двароў, 47 жыхароў. У 1905 г. 53 жыхары, 89
дзесяцін зямлі. У 1921 — 1939 гг. вёска (9
двароў, 43 жыхары) у Трабскай гміне Валожынскага
павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3
12.10.1940 г. (11 двароў,
64 жыхары) у Росцеўшчынскім сельсавеце
Юрацішкаўскага раёна. 3 чэрвеня 1941 г. да
ліпеня 1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі
захопнікамі. Уваходзіла ў
Багданаўскі, з
19.1.1965 г. у Трабскі сельсаветы. 3 20.1.1960
г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 35 жыхароў. Цяпер
у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы».
У 1999 г. 4
двары, 7 жыхароў.
например:
бетонный пол
|